Белорусский портал в Казахстане

Палітычны крызіс ва Украіне будзе мець доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для яе гандлёвых адносін з Мытным саюзам



Такое меркаванне выказаў 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Маскве міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў.

"Тое, што сёння адбываецца, сумна, трагічна, але разам з тым у многім заканамерна, адлюстроўвае вынікі той эканамічнай палітыкі, якую кіраўніцтва Украіны праводзіла ў апошнія некалькі гадоў", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, беспарадкі ва Украіне негатыўна паўплываюць на гандаль з краінамі Мытнага саюза. "Прычым мы ўжо восенню адзначалі, што мы можам зняць нейкія забароны, але бізнес, які ўжо ацаніў рызыкі і пераарыентаваўся ў сваіх партнёрскіх сувязях з Украіны на іншыя краіны, не зможам метадам адміністрацыйных рашэнняў папрасіць вярнуцца назад", - адзначыў Андрэй Сляпнёў.

Міністр лічыць, што такая сітуацыя будзе мець доўгатэрміновыя наступствы. "Трэба будзе прыкласці значныя намаганні, каб аднавіць кааператыўныя сувязі, узаемавыгаднае супрацоўніцтва, патэнцыял якога вялікі", - заявіў ён.

21 лютага 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2492/25181
Текущая дата: 28.09.2024