Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны фестываль імя І. І. Салярцінскага пройдзе ў снежні ў Віцебску



Міжнародны фестывалю імя І. І. Салярцінскага пройдзе з 1 па 22 снежня.

На форуме ўпершыню на постсавецкай прасторы Аляксандр Князеў выканае на аргане Гольдберг — варыяцыі Баха. У суправаджэнні лаўрэата міжнародных конкурсаў Юрыя Блінова выступіць шосты голас міжнароднага конкурсу «Спявак свету» Іва Ёрданаў. Таксама ў фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага: Мікалай Луганскі, Вадзім Рудэнка, Аляксандр Князеў і Ліяна Ісакадзэ.

Традыцыйна ў рамках мерапрыемства пройдуць навуковыя чытанні, якія будуць прысвечаны тром тэмам: гісторыя і рэаліі музычнай культуры Віцебска; творчая спадчына І. І. Салярцінскага; актуальныя пытанні мастацтвазнаўства.

Звязда, 29 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2498/24252
Текущая дата: 05.10.2024