Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Дастаўка арганізавана наземным і авіяцыйным транспартам. Аўтамабільныя калоны суправаджаюць падраздзяленні аховы воінскіх кантынгентаў Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
Асобныя аўтамабільныя калоны перапраўляюцца праз водную перашкоду па пантоннай пераправе, узведзенай інжынерна-сапёрнымі падраздзяленнямі Калектыўных міратворчых сіл АДКБ.
Лётчыкі армейскай авіяцыі на ўдарна-баявых верталётах Мі-35 выконваюць задачы вядзення паветранай разведкі і прыкрыцця калоны гуманітарнай дапамогі. Упершыню ў ходзе вучэння прыменена грузавая парашутная сістэма АПСДГ-250.
Сістэма абсталявана аўтаматызаваным кіраваннем, мае ўбудаваную навігацыю і дае магчымасць дэсантаваць грузы з вышыні да 8000 метраў, забяспечваючы высокадакладнае прызямленне ў зададзеным раёне.
4 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
4 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/25/75447
Текущая дата: 23.11.2024