Белорусский портал в Казахстане

Беларус Данііл Ярмоленка ўзяў золата ІІ Гульняў краін СНД



Беларускі атлет Данііл Ярмоленка выйграў залаты медаль турніру па тайландскім боксе ў праграме ІІ Гульняў краін СНД.

У фінальным процістаянні за золата ў вагавой катэгорыі да 60 кг беларус перамог Хаяла Аліева з Азербайджана.

Гэта другое золата беларускіх майстроў тайландскага бокса на ІІ Гульнях краін СНД. Першае заваявала Валерыя Хвацік.

13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/250/70480
Текущая дата: 12.10.2024