Белорусский портал в Казахстане

Першы ў свеце помнік згушчонцы адкрылі ў Рагачове



3-метровая скульптура з керамічных кампазіцыйных матэрыялаў і металу знаходзіцца насупраць адміністрацыйнага будынка «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат».

23 лістапада адкрылі першы помнік згушчонцы.

Адкрыццё кампазіцыі ва ўжо знаёмых бела-блакітных танах прысвечана 75-годдзю  прадпрыемства.

Згушчонка, вырабленая на Рагачоўскім малочна-кансервавым камбінаце, з’яўляецца адным з галоўных брэндаў Беларусі на постсавецкай прасторы.

Сёлета камбінат збіраецца ўстанавіць рэкорд — выпусціць амаль 140 мільёнаў бляшчанак малочных кансерваў.

Звязда, 25 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2502/24192
Текущая дата: 05.10.2024