Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня падпісаў указ "Аб устанаўленні юбілейнага медаля "70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Беларусі заснаваны юбілейны медаль "70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"

Дакументам зацверджаны Палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

На правым баку медаля будуць адлюстраваны савецкі салдат з аўтаматам, партызан і падпольшчыца на фоне ўзарванага чыгуначнага палатна. Злева ад іх - лаўровая галіна, абвітая стужкай ордэна Славы.

Гэтым юбілейным медалём будуць узнагароджвацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Акрамя таго, юбілейным медалём плануецца ўзнагароджваць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Медаля таксама будуць удастойвацца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

10 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2524/24622
Текущая дата: 06.10.2024