Белорусский портал в Казахстане

Шчаслівыя заўзятары Х Каляднага турніру атрымаюць абанементы на ЧС-2014



З 3 па 7 студзеня 2014 года пройдуць матчы Х Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

Наведвальнікі  турніру змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы абанементаў на ўсе паядынкі групавога раунда з удзелам зборнай Беларусі на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску.

У выніку акцыі «Шчаслівы заўзятар» будуць разыграны 10 абанементаў.

У першыя чатыры дні Х Каляднага міжнароднага турніру абанементы будуць разыграны на вячэрніх матчах у мінскім Палацы спорту, а ў заключны дзень — у «Мінск-Арэне». Удзельнікам розыгрышу неабходна будзе прадэманстраваць веданне і разуменне хакея, а таксама знаходлівасць, спрыт і кемлівасць.

Звязда
, 26 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2530/24525
Текущая дата: 06.10.2024