Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Ражджаством Хрыстовым



Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

На працягу тысячагоддзяў Ражджаство з`яўляецца сведчаннем перамогі духоўнага пачатку, крыніцай стварэння і натхнення. Гэта вялікае свята адорвае кожнага дзіўным чаканнем новага і цудоўнага, аб`ядноўвае людзей у высокіх думках і памкненнях.

У калядныя дні асабліва адчуваецца значнасць і непахіснасць адвечных каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове чалавечага шчасця. Ражджаство - сямейнае свята, напоўненае цяплом дамашняга ачага і любоўю блізкіх, дабром, радасцю і надзеяй.

Няхай жыватворнае святло Ражджаства азарае вашы дамы, дапамагае больш берагчы адзін аднаго, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах. І няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою, поспеху ў справах і пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА, 24 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2531/24490
Текущая дата: 06.10.2024