Белорусский портал в Казахстане

Мінкультуры прадоўжыла конкурс на стварэнне эскіза помніка У.Мулявіну ў Екацярынбургу



Аб гэтым паведамілі ў ведамстве.

Міністэрства культуры Беларусі прадоўжыла конкурс эскізных праектаў на стварэнне помніка Уладзіміру Мулявіну ў Екацярынбургу да 26 снежня.

Помнік народнаму артысту СССР будзе ўстаноўлены ў цэнтры Екацярынбурга на алеі, якая вядзе да білетных кас кінаканцэртнага тэатра "Космас". У тэатральнай зале ансамбль "Песняры" выступаў больш як два дзясяткі гадоў. Згода на ўстаноўку помніка атрымана ад Прэзідэнта Беларусі, губернатара Свярдлоўскай вобласці і мэрыі Екацярынбурга.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць архітэктары і скульптары з прафесійнай адукацыяй.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м, мець кароткую растлумачальную запіску з абгрунтаваннем прананаванага праекта, генплан у маштабе 1:500, праектнае горадабудаўнічае рашэнне алеі з помнікам, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння мемарыяла і яго мадэль.

Апошні дзень падачы заявак і работ у галерэю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў - 26 снежня. Вынікі творчага спаборніцтва падвядуць да Новага года. Пераможца атрымае грашовую прэмію ў памеры Br20 млн.

Уся інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Стварэнне помніка ініцыіравана Міністэрствам культуры Беларусі і аддзяленнем пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Екацярынбургу.

19 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2533/24449
Текущая дата: 06.10.2024