Белорусский портал в Казахстане

Праходзіць 9-ы з’езд Беларускага саюза афіцэраў



Удзел у сходзе прымаюць больш за 300 дэлегатаў з усёй краіны — ад ветэранаў Вялікай Айчыннай да камандуючых сучасных Узброеных Сіл.

Дэлегаты з’езда абмяркуюць вынікі працы грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» за справаздачны перыяд, вызначаць асноўныя задачы і напрамкі далейшай працы.

Таксама сярод актуальных пытанняў — увекавечанне памяці заслужаных ветэранаў, лячэнне і сацыяльная дапамога вайскоўцам, а таксама выхаванне і падрыхтоўка маладога папаўнення.

Звязда, 22 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2546/24153
Текущая дата: 06.10.2024