Белорусский портал в Казахстане

Беларускія стралкі Іван Казак і Зоя Дасько выйгралі золата II Гульняў краін СНД



Беларускія спартсмены Іван Казак і Зоя Дасько выйгралі залатыя медалі спаборніцтваў па кулявой стральбе на ІІ Гульнях краін СНД.

Удзел у кваліфікацыі ў стральбе з пнеўматычнага пісталета сярод змешаных каманд прынялі 15 пар. Па выніках адбору Казак і Дасько трапілі ў дуэль за залатыя медалі, дзе сапернікамі нашага дуэта сталі расіяне Ігар Шалудзякоў і Валерыя Ганакова. Перамогу ў матчы з лікам 16:14 атрымалі прадстаўнікі Беларусі, тым самым падняўшыся на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару. Яшчэ адзін беларускі тандэм Уладзіслаў Дземеш - Аляксандра Пятрова выступіў у "малым фінале" за бронзавыя ўзнагароды, дзе ўступіў Аліне Лісіцы і Даніілу Салаўёву з Расіі з лікам 7:17.

Раней у першы дзень спаборніцтваў па кулявой стральбе былі разыграны медалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў міксце, беларуская пара Захар Сазонаў - Лізавета Цыдзік спынілася за крок ад подыума, заняўшы чацвёртае месца. Усе ўзнагароды ў гэтай дысцыпліне заваявалі прадстаўнікі Расіі.

Заўтра стралкі вызначаць мацнейшых у двух асабістых і двух камандных відах праграмы. Удзел у турніры па кулявой стральбе на ІІ Гульнях краін СНД прымаюць спартсмены з 9 краін - Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/255/70399
Текущая дата: 12.10.2024