Белорусский портал в Казахстане

Беларускі цяжкаатлет Ягор Папоў узяў золата II Гульняў краін СНД



Беларускі цяжкаатлет Ягор Папоў выйграў золата ІІ Гульняў краін СНД.

У спаборніцтвах вагавой катэгорыі 67 кг беларус значна апярэдзіў усіх канкурэнтаў, набраўшы ў суме дваябор`я 305 кг (рывок - 140 кг, штуршок - 165 кг). Срэбны медаль дастаўся прадстаўніку Узбекістана Дыербеку Рузметаву - 285 кг (130+155), бронзу выйграў Нурчалпон Нурланбек з Кыргызстана - 240 кг (113+127).

Таксама сёння чэмпіёнам у вагавой катэгорыі 61 кг стаў беларускі спартсмен Генадзь Лапцеў. Учора ў актыве беларускіх штангістаў было тры ўзнагароды - адно срэбра і дзве бронзы.

У турніры па цяжкай атлетыцы ў гродзенскім Лядовым палацы прымаюць удзел больш за 110 спартсменаў з дзевяці дзяржаў.

6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/255/70438
Текущая дата: 12.10.2024