Белорусский портал в Казахстане

Беларускі барэц Ілья Біцееў заваяваў срэбра II Гульняў краін СНД



Беларускі барэц Ілья Біцееў заваяваў срэбрны медаль II Гульняў краін СНД.

У Салігорску ў фінальным паядынку спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі 82 кг беларус уступіў расійскаму атлету Аўэсу Ганібаву. Бронзу ў гэтай вазе заваявалі Самвел Грыгаран (Арменія) і Эльджан Мамедаў (Азербайджан).

У залатым фінале вагавой катэгорыі 92 кг прадстаўнік Беларусі Абубакар Хаслаханаў сустрэнецца з Муратам Ахмадзіевым з Азербайджана.

5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/256/70412
Текущая дата: 12.10.2024