Белорусский портал в Казахстане

Марцін Оберг узначаліў пасольства Швецыі ў Беларусі



Аб гэтым паведамляецца на сайце пасольства Швецыі ў Мінску.

Новы кіраўнік пасольства Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг пачаў работу ў якасці часовага паверанага. .

У дыпламатычнай місіі таксама праінфармавалі, што да гэтага Марцін Оберг займаў пасаду намесніка пасла ў шведскім пасольстве ў Маскве.

Акрамя таго, у паведамленні на сайце адзначаецца, што пасольства не будзе адкрыта для наведвальнікаў да восені па прычыне абмежаванай колькасці супрацоўнікаў, а таксама летніх канікул. За консульскай дапамогай у надзвычайных сітуацыях грамадзяне Швецыі ў гэты перыяд змогуць звяртацца ў іншыя пасольствы Еўрапейскага саюза.

Што датычыцца выдачы віз для паездак у Швецыю, то яна па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца пасольствам Эстоніі ў Беларусі.

2 ліпеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2599/21916
Текущая дата: 30.06.2024