Белорусский портал в Казахстане

В`етнам вітае поспехі і дасягненні Беларусі



Гэта адзначыў Надзвычайныі Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В`етнам До Ван Май, які прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі і прысутнічаў на ваенным парадзе.

Дыпламат адзначыў важнасць стабільнага развіцця краіны і акцэнтаваў увагу на актывізацыі беларуска-в`етнамскага супрацоўніцтва.

Пасол павіншаваў беларусаў са святам і сказаў, што сваю незалежнасць Беларусь заслужыла. На яго думку, гісторыя Беларусі падобная да гісторыі В`етнама, які ў няпростых умовах адстойваў незалежнасць.

"Мне прыемна, што Беларусь так урачыста і прыгожа адзначае Дзень Незалежнасці", - падкрэсліў До Ван Май.

3 ліпеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2599/21920
Текущая дата: 28.09.2024