Белорусский портал в Казахстане

Беларускія спартсмены заваявалі 84 медалі на Летніх гульнях сурдлімпійцаў



Беларускія спартсмены завяршылі ўдзел у Летніх гульнях сурдлімпійцаў ва Уфе з 84 медалямі, паведамляе ТГ-канал Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Па выніках гульняў беларуская каманда заваявала 6 залатых, 22 срэбныя і 56 бронзавых медалёў. Золата ўзяла Аксана Петрушэнка ў плаванні брасам на 100 м, Ганна Суворавец у скачках у вышыню (рэзультат 168 см), Аляксандр Чарняк у бегу на 1500 м і 800 м, Аляксандр Лабанаў у бегу на 200 м і Аляксандр Майстрэнка ў трайным скачку. Апошні таксама ўстанавіў сусветны рэкорд. 1 залаты медаль у плаванні і 5 у дысцыплінах лёгкай атлетыкі; 10 срэбных медалёў у лёгкай атлетыцы, 7 у плаванні, 3 у самба і 2 у баскетболе; 35 бронзавых медалёў у плаванні, па 5 у самба і лёгкай атлетыцы, 3 у спартыўным арыентаванні, па 2 у валейболе і пляжным валейболе, па 1 у грэка-рымскай і вольнай барацьбе, настольным тэнісе і бадмінтоне.

Летнія гульні сурдлімпійцаў «Мы разам. Спорт» ва Уфе праходзяць з 23 ліпеня па 2 жніўня. Яны сталі альтэрнатывай XXIV Дэфлімпійскім гульням, якія прайшлі ў 2022 годзе ў Бразіліі без удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў. У гульнях прынялі ўдзел спартсмены з парушэннем слыху з 31 краіны свету. Беларусь у спаборніцтвах прадставілі 113 спартсменаў у 13 дысцыплінах.

Звязда, 1 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/260/70336
Текущая дата: 13.10.2024