Белорусский портал в Казахстане

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-ліпені ўзрос на 6,5 працэнта



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Беларусі ў студзені-ліпені 2013 года за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 2 815,3 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, што на 6,5 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У ліпені бягучага года пабудавана 244,6 тыс. кв.м жылля, што на 38,3 працэнта перавышае паказчык ліпеня 2012 года.

Аб`ём інвестыцый у асноўны капітал за студзень-ліпень 2013 года павялічыўся у краіне ў параўнанні са студзенем-ліпенем мінулага года ў супастаўных цэнах на 10,2 працэнта і склаў у бягучых цэнах Br102,6 трлн.

Будаўніча-мантажныя работы, уключаючы работы па мантажу абсталявання, за сем месяцаў бягучага года выкананы на Br52,4 трлн., што ў супастаўных цэнах на 4,9 працэнта больш, чым за студзень-ліпень мінулага года. Затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў за гэты перыяд склалі Br39,2 трлн., або 114,8 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2012 года.

20 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2603/22827
Текущая дата: 28.09.2024