Белорусский портал в Казахстане

У гомельскай Дзіцячай вёсцы для сірот-інвалідаў устанавілі арэлі для ляжачых дзяцей



У Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі ў псіхафізічным развіцці (Дзіцячай вёсцы) устанаўліваюць спецыяльныя арэлі для ляжачых дзяцей.

Яны зроблены так, каб ляжачаму дзіцяці было зручна і бяспечна катацца. Пакуль устаноўлены двое такіх арэляў, а неўзабаве іх паставяць каля кожнага катэджа, дзе жывуць сем`і дзяцей. На адных арэлях могуць катацца некалькі маленькіх дзяцей разам.

Унікальная для Беларусі Дзіцячая вёска пабудавана дабрачыннай каталіцкай місіяй "Карытас-Міласэрнасць" на грошы замежных дабрачынных арганізацый і католікаў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх краін. Вёска разлічана на пражыванне 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам магчыма максімальна поўнае развіццё асобы.

БелаПАН
, 21 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2603/23064
Текущая дата: 28.09.2024