Белорусский портал в Казахстане

Беларускія цяжкаатлеты заваявалі два залатыя медалі на адкрытым першынстве Расіі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.

Цяжкаатлет Ілля Жарнаўскі з сумай дваябор’я 324 кг падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала сярод юніёраў у вагавой катэгорыі 73 кг.

У юніёрак у вагавой катэгорыі 76 кг Крысціна Марчанка з сумай дваябор’я 213 кг таксама заняла першае месца.

Спаборніцтвы ў Саранску завершацца 31 ліпеня.

Звязда, 28 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/263/70250
Текущая дата: 13.10.2024