Белорусский портал в Казахстане

Мінсельгасхарч Беларусі знізіў мінімальныя экспартныя цэны на малочную і мясную прадукцыю



Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання знізіла гранічныя мінімальныя цэны на асобныя віды тавараў, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 20 ліпеня 2023 года № 87, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама краіны СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузія, краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).

Згодна з дакументам свежыя або астуджаныя тушы і паўтушы маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць ва ўсе пералічаныя краіны танней за $3,5 за кг, а ад дарослага буйной рагатай жывёлы — танней за $3,4 за кг.

У дакуменце таксама зніжаны мінімальныя экспартныя цэны для шэрагу краін на такія пазіцыі, як малако і вяршкі, масла і сыры.

Пастанова ўступіла ў сілу з 22 ліпеня 2023 года.

Звязда, 23 ліпеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/267/70168
Текущая дата: 13.10.2024