Белорусский портал в Казахстане

Беларусы выйгралі срэбра і бронзу на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку



Беларускія спартсмены заваявалі шэраг узнагарод на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У дысцыпліне мэдысан сярод мужчын Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур занялі другое месца. У аналагічных спаборніцтвах сярод жанчын Ганна Церах і Анастасія Кіпцікава ўзялі бронзу.

У мужчынскім гіце на 1000 м срэбную ўзнагароду заваяваў Арцём Зайцаў.

Звязда, 23 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/267/70171
Текущая дата: 13.10.2024