Белорусский портал в Казахстане

У Парыжы з удзелам Беларусі абмяркуюць фінансавыя меры па барацьбе з адмываннем грошай



Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Максіменка ўзначаліць беларускую дэлегацыю, якая 20-22 лютага прыме ўдзел у Парыжы ў пленарным пасяджэнні Групы распрацоўкі фінансавых мер па барацьбе з адмываннем грошай (ФАТФ).

У дыпмісіі ўдакладнілі, што ў ходзе пленарнага пасяджэння плануецца правядзенне Кансультатыўнай нарады кіраўнікоў дэлегацый дзяржаў-членаў пры старшыні Еўразійскай групы па процідзеянню легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ).

Прадугледжваецца таксама, што будуць абмяркоўвацца пытанні фарміравання адзінай пазіцыі членаў ЕАГ у ФАТФ, бюджэту групы, правядзення сумесных мерапрыемстваў у гэтым напрамку.

19 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2682/19493
Текущая дата: 14.06.2024