Белорусский портал в Казахстане

Пытанні развіцця адносін Беларусі з ЕС абмеркавалі беларускі пасол і кіраўнік міжнароднай парламенцкай камісіі Нідэрландаў



Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Пасол Беларусі ў Нідэрландах Алена Грыцэнка і член пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў галандскага парламента Хары ван Бомель 8 лютага абмяняліся меркаваннямі па шэрагу пытанняў развіцця адносін Беларусі з Еўрасаюзам.

У ходзе сустрэчы нідэрландскі парламентарый быў праінфармаваны аб "актуальных тэндэнцыях эканамічнага развіцця Беларусі, прамысловым, экспартым і інвестыцыйным патэнцыяле краіны, мерах па лібералізацыі і мадэрнізацыі беларускай эканомікі, удасканаленні дзелавога і інвестыцыйнага клімату", гаворыцца ў паведамленні.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі дынаміку беларуска-нідэрландскага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне гандлю і інвестыцый, узаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, лагістыкі, энергетыкі і высокіх тэхналогій.

"Асаблівую ўвагу бакі надалі абмеркаванню перспектыў актывізацыі двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва і наладжвання канструктыўнага дыялогу паміж парламентарыямі Беларусі і  Нідэрландаў", — паведамляе беларускае МЗС.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2683/19332
Текущая дата: 17.05.2024