Белорусский портал в Казахстане

Сталіцай "Дажынак-2013" стане Жлобін



Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013" пройдзе ў другой палавіне верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.

Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі падпісаў 8 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу створаны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.

Традыцыйна на свяце будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, у вырошчванні льну і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў у сельскай гаспадарцы.

Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.

11 лютага 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2683/19336
Текущая дата: 17.05.2024