Белорусский портал в Казахстане

Рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю пачаўся 11 лютага



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ходзе тэлефоннай размовы, якая адбылася напярэдадні, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Сочы і азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года.

Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы агледзіць спартыўныя і іншыя аб’екты інфраструктуры, наведае міжнародныя спаборніцтвы, правядзе шэраг рабочых сустрэч. Там жа Прэзідэнт Беларусі правядзе кароткачасовы адпачынак.

11 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2683/19339
Текущая дата: 17.05.2024