Белорусский портал в Казахстане

Мінпрам Беларусі і кітайская кампанія Sinomach падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва



Міністэрства прамысловасці Беларусі і China National Machinery Industry Corporation (Sinomach) падпісалі ў Кітаі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў і намеснік генеральнага дырэктара Sinomach Лі Сяаюй (Li Xiaoyu).

Дакумент прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці сельскагаспадарчай, камунальнай тэхнікі, станкабудавання, а таксама рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на беларускіх прадпрыемствах.

У час праведзенай сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні стварэння асобных мадэлей сельскагаспадарчай тэхнікі, вывучэння магчымасцей па арганізацыі вытворчасці рознага абсталявання, удзел даччыных кампаній карпарацыі Sinomach у мадэрнізацыі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, паставак камплектуючых для беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.

Звязда, 10 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/273/70047
Текущая дата: 13.10.2024