Белорусский портал в Казахстане

Лазерныя і нанатэхналогіі, робататэхніка: беларуска-кітайскі форум пройдзе ў БНТУ 15-16 чэрвеня



Трэці Беларуска-Кітайскі форум па інавацыях і прадпрымальніцтве «Новыя трэкі міждзяржаўнага прадпрымальніцтва» пройдзе 15-16 чэрвеня ў навукова-тэхналагічным парку БНТУ «Палітэхнік», паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

«Мэта форуму — стварэнне спрыяльных умоў для развіцця супрацоўніцтва і міждзяржаўнага высокатэхналагічнага прадпрымальніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Асноўнымі тэматычнымі напрамкамі для абмеркавання на форуме будуць лазерныя, інфармацыйныя і нанатэхналогіі, робататэхніка і тэхналогіі машынабудавання», — адзначылі ў ДКНТ.

На мерапрыемстве таксама запланаваны прэзентацыі інавацыйных праектаў для сумеснай камерцыялізацыі, а таксама праграм падтрымкі моладзевага інавацыйнага прадпрымальніцтва.

Звязда, 14 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/290/69712
Текущая дата: 13.10.2024