Белорусский портал в Казахстане

Краіны "Усходняга партнёрства" зацвердзяць 23 ліпеня "дарожную карту" да саміту 2013 года



Пра гэта заявіў 11 ліпеня еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.

"Дарожная карта" да саміту краін "Усходняга партнёрства", які пройдзе ў 2013 годзе ў Вільнюсе, будзе зацверджана на міністэрскай сустрэчы 23 ліпеня ў Люксембургу.

"Я спадзяюся, што маючая адбыцца 23 ліпеня міністэрская сустрэча "Усходняга партнёрства" пацвердзіць, што "дарожная карта" з`яўляецца базай для прасоўвання нашай працы", — сказаў Фюле.

Паводле яго слоў, гэты дакумент закліканы прасунуць сумеснымі намаганнямі палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю ЕС з краінамі "Усходняга партнёрства" і скіраваны на актывізацыю супрацоўніцтва ў шырокім дыяпазоне сектараў.

Праграма "Усходняе партнёрства" арыентавана на Азербайджан, Арменію, Грузію, Малдову, Беларусь і Украіну. "Усходняе партнёрства" не прадугледжвае магчымасці членства ў ЕС, але прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй, уключаючы палягчэнне візавага рэжыму і супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2900/15056
Текущая дата: 13.06.2024