Белорусский портал в Казахстане

В`етнам прапануе стварыць зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам



В`етнам выступае за стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Беларусі, Казахстана і Расіі, заявіў кіраўнік в`етнамскага МЗС Фам Бінь Мінь 3 ліпеня ў Маскве на сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

"Мы абмеркавалі неабходнасць найхутчэйшага пачатку перамоў аб заключэнні пагаднення пра стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж  В`етнамам і Мытным саюзам, у які ўваходзяць Расія, Казахстан і Беларусь, і тым самым надаць імпульс далейшага развіцця супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі ў сферы гандлю і інвестыцый на найбліжэйшыя гады", — цытуе РІА Новости в`етнамскага міністра.

Лаўроў у адказ выказаў меркаванне, што стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам будзе паспяховым праектам. "Мы разлічваем, што гэта будзе паспяховы праект. Створана і актыўна працуе сумесная даследчая група паміж членамі Мытнага саюза і В`етнама. Яны павінны падаць даклад аб магчымасці стварэння зоны свабоднага гандлю ў гэтым годзе. Спадзяюся, што не вельмі працяглы гэта зойме час", — сказаў кіраўнік МЗС Расіі.

БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2901/14904
Текущая дата: 17.05.2024