Белорусский портал в Казахстане

Азаранка выйшла ў паўфінал Уімблданскага турніру



Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Англіі па тэнісе.

3 ліпеня ў пятым крузе другая ракетка свету за 1 гадзіну 49 хвілін з лікам 6:3, 7:6 (7:4) выйграла ў Таміры Пашэк з Аўстрыі (37). У асабістых сустрэчах Азаранка цяпер наперадзе 3:0.

За права выступіць у вырашальным матчы беларуская спартсменка будзе змагацца з амерыканкай Серэнай Уільямс (6), якая ў чвэрцьфінале перамагла чэшку Петру Квітаву (4) — 6:3, 7:5. У вочных паядынках з Азаранкай у тэнісісткі з ЗША перавага — 7:1.

У матчы трэцяга круга (1/8 фіналу) жаночага парнага разраду Вольга Гаварцова (48) і Манды Мінела з Люксембурга (74) саступілі "пасеяным" пад дзявятым нумарам іспанкам Нурыі Л`ягастэры Вівес (15) і Марыі-Хасе Марцінес Санчэс (20) — 6:7 (5:7), 4:6.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2901/14907
Текущая дата: 17.05.2024