Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 17 ліпеня Бярозаўскі руднік "Беларуськалія".
"Я не збіраўся і не збіраюся прадаваць "Беларуськалій" камусьці за бесцань. Калі хтосьці захоча — плаціце грошы, цана названа, ніхто яе паніжаць не будзе", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што гаворка ідзе пра магчымасць продажу толькі пэўных доляў акцый, але не кантрольнага пакета.
Ён адзначыў, што апошнім часам гучыць шмат меркаванняў аб прыватызацыі "Беларуськалія". "Лічыў і лічу, што гэта жамчужына Беларусі, якая належыць беларускаму народу. Цяпер вельмі шмат размоў і нават націску, і націск ідзе з розных бакоў, нават з тых дзяржаў, ад якіх мы вельмі залежым. І гэтаму націску супрацьстаяць складана", — сказаў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што раней даручаў правесці ацэнку прадпрыемства, і цана склала 30—32 млрд. долараў. "Ніжэй ніяк. Жадаеце — калі ласка, мы вам прададзім не кантрольны пакет акцый, каб кіраванне не страціць. Давайце 10, 20, 25%, але плаціце", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка ўдакладніў, што 25% акцый "Беларуськалія" каштуюць 8,5—9 млрд. долараў. "Але такіх пакупнікоў не знайшлося. Усе жадаюць за 8 млрд. купіць увесь камбінат. Я кажу: бывайце, такіх цэн няма. Гэта мая прынцыповая пазіцыя", — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы не бачыць сэнсу спяшацца з продажам "Беларуськалія". Пры гэтым, паводле яго слоў, нежаданне прадаваць кантрольны пакет кампаніі ніяк не звязана з бояззю "страціць кіраванне, уладу, як некаторыя пішуць".
Лукашэнка падкрэсліў, што не ён будаваў прадпрыемства. "Тут цэлае пакаленне ўклала сваю працу, і прадаваць за бесцань ніхто яго не будзе. Вось маё цвёрдае слова",— яшчэ раз заявіў ён.
Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2907/15154
Текущая дата: 01.11.2024