Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Нідэрландах



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (19-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла на старце турніру катэгорыі WTA-250 у нідэрландскім Хертагенбасе з прызавым фондам $259 тыс.

Сёння ў 1/16 фіналу экс-першая ракетка свету абыграла ў дзвюх партыях сербскую тэнісістку Наталлю Сцеванавіч (231) - 7:6 (7:5), 6:2. Сустрэча прадаўжалася роўна дзве гадзіны. У матчы другога раўнда саперніцай Вікторыі Азаранка будзе пераможца заўтрашняй сустрэчы паміж шведкай Рэбекай Петэрсан (70) і амерыканкай Эшлін Кругер (152).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (71) пачне выступленне заўтра паядынкам з італьянкай Лукрэцыяй Стэфаніні (111).

Турнір на травяных кортах Хертагенбаса завершыцца 18 чэрвеня.

12 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/291/69698
Текущая дата: 13.10.2024