Белорусский портал в Казахстане

Беларус Генадзь Лапцеў узяў срэбра Гран-пры па цяжкай атлетыцы



У Гаване працягваецца Гран-пры па цяжкай атлетыцы, які з’яўляецца адным з кваліфікацыйных турніраў да Алімпіяды-2024.

Першы медаль беларускай каманды ў кубінскай сталіцы заваяваў чэмпіён Еўропы Генадзь Лапцеў, які стаў срэбным прызёрам у вагавой катэгорыі 61 кг. Вынік беларуса — 130 кг. Беларусь у Гаване прадстаўляюць 13 спартсменаў — 8 мужчын і 5 жанчын, якія выступаюць у нейтральным статусе.

Усяго ў спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 400 цяжкаатлетаў з 72 краін. Турнір завершыцца 18 чэрвеня.

Звязда, 11 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/292/69667
Текущая дата: 13.10.2024