Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Яна Каладынска выйграла турнір ITF у Тунісе



Беларуская тэнісістка Яна Каладынска стала пераможцай турніру ITF у Тунісе з прызавым фондам $40 тыс.

Сёння ў фінальным паядынку з літоўскай тэнісісткай Юстынай Мікульскітэ беларуска выйграла першы сэт з лікам 6:2, а ў другой партыі вяла 2:0, пасля чаго саперніца не змагла працягнуць гульню.

Да гэтага на шляху да вырашальнага матчу Яна Каладынска абыграла Індыяну Сахаю Ямалапалі, расіянак Марыю Козыраву і Анастасію Гасанаву і шведку Фані Остлунд.

Звязда, 11 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/292/69670
Текущая дата: 13.10.2024