Белорусский портал в Казахстане

Начныя прагулкі — не для дзяцей



У Беларусі з 5 верасня дзецям і падлеткам ва ўзросце да 16 гадоў будзе забаронена знаходзіцца ў грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых з 23.00 да 6.00.

У адваротным выпадку супрацоўнікі міліцыі могуць суправадзіць іх дадому або даставіць у бліжэйшую дзяжурную часць, каб затым перадаць бацькам, апекунам ці папячыцелям. У выпадку, калі месца жыхарства дзіцяці немагчыма ўстанавіць або сваякі не могуць забраць дзіця, падлетка накіруюць у сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Бацькам, чые дзеці будуць затрыманы на вуліцы ў начны час, пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь. За паўторнае парушэнне на працягу года на бацькоў можа быць накладзены штраф да пяці базавых велічынь. Гэта звязана з уступленнем у сілу папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая скіравана на прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Надзея Нікалаева
Звязда, 23 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2928/16045
Текущая дата: 30.09.2024