Белорусский портал в Казахстане

Беларусь перасягнула ў жніве рубеж 8 млн.т збожжа



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўнай інфармацыі на 20 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ў цэлым па рэспубліцы ўбраны на плошчы 2 млн. 139 тыс.га, што складае 89,3 працэнта да плана ўборкі. Валавы збор збожжа склаў каля 8,2 млн.т. У прыватнасці, сельгасарганізацыі Мінскай вобласці намалацілі 2,1 млн.т, Гродзенскай - больш як 1,5 млн.т збожжа, Брэсцкай - 1,35 млн.т, Магілёўскай - 1,14 млн.т, Віцебскай - 1,08 млн.т., Гомельскай - 958,7 тыс.т.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур складае 38,3 ц/га, што на 3,5 ц/га вышэй за мінулагодні паказчык на гэту дату. Найвышэйшую ўраджайнасць маюць сельскагаспадарчыя арганізацыі Гродзенскай вобласці, дзе з аднаго гектара атрымліваюць па 48,7 ц.

Ва ўсіх абласцях рэспублікі вядзецца продаж збожжа дзяржаве, яго прададзена ўжо 1,08 млн.т (91,6 працэнта да плана).

20 жніўня 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2930/15984
Текущая дата: 30.09.2024