Белорусский портал в Казахстане

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання завяршаецца ў Беларусі



Згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў ніжняй палаты беларускага парламента, апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты - 23 жніўня.

Аднак Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў прасіла акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістраваць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла адначасова ў перадапошні магчымы дзень 22 жніўня. Там, дзе камісія не справіцца, магчыма, рэгістрацыя адбудзецца 23 жніўня.

Сярод патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты вялікая колькасць партыйцаў - 252 чалавекі, або больш за 50 працэнтаў ад агульнай колькасці асоб, якія падалі дакументы на рэгістрацыю.

Жаданне пазмагацца за дэпутацкі мандат выказалі больш за 20 дзеючых парламентарыяў і дэпутаты мінулых скліканняў. У ліку тых, хто мае намер прэтэндаваць на месца ў парламенце, ёсць медыйныя персоны, вядомыя артысты, індывідуальныя прадпрымальнікі, урачы, часова не працуючыя грамадзяне.

У сярэднім па краіне конкурс сярод патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты складае 4-5 чалавек на адну выбарчую акругу. Па выніках вылучэння безальтэрнатыўных акруг у краіне няма, хоць у ЦВК не выключаюць, што яны могуць з`явіцца пасля завяршэння працэдуры рэгістрацыі вылучэнцаў. Па вопыту мінулых парламенцкіх кампаній на гэтым этапе адсеў складаў каля 25 працэнтаў.

З дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і па 22 верасня ўключна ў Беларусі пройдзе перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень выбараў назначаны на 23 верасня 2012 года.

20 жніўня 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2930/15985
Текущая дата: 30.09.2024