Белорусский портал в Казахстане

Паводле даных Белстата, выпуск грузавых аўтамабіляў у Беларусі ў студзені—ліпені вырас на 15,3%



Вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання ў Беларусі ў студзені—ліпені 2012 года вырасла на 15,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года і склала 15 трлн. 8,2 млрд. рублёў.

Паводле даных Белстата, выпушчана 13,3 тыс. грузавых аўтамабіляў, што на 15,3% перавысіла аналагічны паказчык 2011 года.

Выпушчана таксама 87 тралейбусаў (на 2,4% больш), 1.167 аўтобусаў (на 4,7% менш), 4.655 аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў (на 5,5% больш), 4 тыс. матацыклаў, мотаролераў і мапедаў (на 34,9% больш), 91,9 тыс. веласіпедаў (на 20,5% менш), 1.539 грузавых вагонаў (у 2,7 разу больш).

Запасы транспартных сродкаў на 1 жніўня 2012 года склалі 1 трлн. 594,7 млрд. рублёў, ці 76,2% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. Грузавых аўтамабіляў на складах сабрана 1,6 тыс. (86,5%), аўтобусаў — 290 (174,2%), грузавых вагонаў — 144 (65,5%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2933/15906
Текущая дата: 30.09.2024