Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Працаўнікам будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь

Паважаныя працаўнікі будаўнічага комплексу!

Віншую вас з прафесійным святам — Днём будаўніка.

Уменне будаваць ва ўсе часы было ў пашане, а людзі, якія валодаюць гэтым няпростым майстэрствам, заўсёды карысталіся павагай, таму што будаваць — значыць мяняць жыццё да лепшага і думаць пра будучыню.

Актыўная будаўнічая дзейнасць апошніх дзесяцігоддзяў садзейнічала фарміраванню сучаснага аблічча нашай краіны, якая арыентавана на сацыяльныя прыярытэты. Сведчаннем таму з`яўляецца шырока разгорнутае жыллёвае будаўніцтва, узвядзенне спартыўных збудаванняў, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры, новых станцый метрапалітэна, мастоў, дарог, аўтатрас і важных прамысловых аб`ектаў. Вялікі ваш уклад у рэстаўрацыю і адраджэнне гістарычнай спадчыны.

Высокі прафесіяналізм беларускіх будаўнікоў вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі — у Расійскай Федэрацыі, Туркменістане і нават далёкай Венесуэле.

Поспехі мінулых гадоў даказваюць, што нашым працаўнікам будаўнічага комплексу па сілах вырашэнне самых адказных задач.

Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця і новых дасягненняў на карысць роднай краіны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 11 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2941/15757
Текущая дата: 30.09.2024