Белорусский портал в Казахстане

Мінская міліцыя просіць дэсантнікаў не забываць у Дзень ВПВ пра элітнасць гэтага роду войскаў



Напярэдадні Дня паветрана-дэсантных войскаў — Дня дэсантніка міліцыя Мінска звярнулася да былых і дзейных ваеннаслужачых гэтага роду войскаў са зваротам.

ГУУС Мінгарвыканкама папярэджвае, што 2 жніўня мінская міліцыя будзе забяспечваць ахову грамадскага парадку з прыцягненнем дадатковых нарадаў.

Асноўныя намаганні сталічных праваахоўных органаў будуць сканцэнтраваны на арганізацыі бяспекі ў месцах вялікай колькасці грамадзян і ў месцах масавага адпачынку, а таксама на недапушчэнні правапарушэнняў і злачынстваў. Дадатковыя міліцэйскія нарады будуць пры неабходнасці падцягнуты да традыцыйных месцаў святкавання.

"Напярэдадні свята хацелася б нагадаць былым і дзейным дэсантнікам пра тое, што прыналежнасць да гэтага элітнага роду войскаў абавязвае да правамерных, годных, належных паводзін", — гаворыцца ў паведамленні ГУУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2951/15546
Текущая дата: 29.09.2024