Белорусский портал в Казахстане

Беларускія весляры выйшлі ў паўфінал лонданскай Алімпіяды



Раніцай 30 ліпеня на Алімпійскіх гульнях у Лондане на спаборніцтвах па акадэмічным веславанні прайшлі папярэднія заезды мужчынскіх чацвёрак двухлопасцевых.

Сярод 13 удзельнікаў беларускі квартэт у складзе Вадзіма Ляліна, Аляксандра Казубоўскага, Дзяніса Мігаля і Станіслава Шчэрбачэні паказаў 8-ы час — 5:53.26 — і наўпрост кваліфікаваўся ў паўфінал, які пройдзе 2 жніўня.

Разам з беларусамі наўпрост у паўфіналы выйшлі экіпажы з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Румыніі, Галандыі, Канады і Грэцыі.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2952/15504
Текущая дата: 29.09.2024