Белорусский портал в Казахстане

Рыцары ХХІ стагоддзя



Гэтымі днямі ў Мсціславе праходзіць V свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст".

У старажытны горад на беларуска-расійскім памежжы прыехалі некалькі соцень удзельнікаў рыцарскіх клубаў з усіх куткоў Беларусі. Госці свята ўбачаць на адкрытых пляцоўках у цэнтры Мсціслава рыцарскія турніры, старажытныя танцы, канцэрты сярэднявечнай і фальклорнай музыкі, уначы будзе фаершоу, феерверк і танцавальны марафон. Традыцыйна працуюць горад майстроў, кірмаш, дзіцячыя атракцыёны і тэматычнае грамадскае харчаванне, уключаючы і "Манастырскі скляпок".

Рыцарскія турніры ў Мсціславе пачнуцца сёння а 13-й гадзіне на Замкавай гары і будуць ісці аж да ночы. Яны працягнуцца і на наступны дзень: у нядзелю будуць змагацца мечнікі, адбудзецца коннае спаборніцтва, а таксама і калектыўны "Штурм цытадэлі".

Мсціслаў шчыра запрашае!

Ілона Іванова
Звязда, 28 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2954/15416
Текущая дата: 29.09.2024