Белорусский портал в Казахстане

У Лагойску праходзіць байкерскі фестываль "Мінск-2012"



20 ліпеня ў ДСАК "Лагойск" Мінскай вобласці стартаваў сёмы міжнародны байкерскі фестываль "Мінск-2012".

Плануецца, што адкрыты байкерскі злёт наведаюць каля 1000 байкераў з краін постсавецкай прасторы, Еўропы і ЗША.

У праграме фестывалю паказальнае шоў каскадзёраў на матацыклах, парад матацыклаў, феерверк і канцэртная праграма з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў.

Ад аўтавакзала "Маскоўскі" арганізаваныя маршруткі да месца правядзення фестывалю.

Закрыццё фестывалю адбудзецца ў ноч з 21 на 22 ліпеня.

БелаПАН, 21 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2962/15265
Текущая дата: 29.09.2024