Белорусский портал в Казахстане

Мяжу перайшоў і не заўважыў



На тэрыторыі Украіны знайшоўся пенсіянер 1937 года нараджэння, які адправіўся ў лес у грыбы і страціў арыенціры ў прасторы.

Жыхар вёскі Маркавічы Гомельскага раёна, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад суседняй дзяржавы, не папярэдзіў сваякоў, пайшоў у лес і заблукаў. Чацвёра сутак пажылы мужчына сілкаваўся грыбамі, ягадамі і карэннямі. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, дзякуючы ўзаемадзеянню з украінскімі праваахоўнікамі грамадзяніна знайшлі на тэрыторыі лясніцтва райцэнтра Рэпкі Чарнігаўскай вобласці. З абязводжваннем яго даставілі ў мясцовую бальніцу, а пасля перадалі гомельскім медыкам. Зараз здароўю мужчыны нічога не пагражае.

Ірына Асташкевіч
Звязда, 20 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2963/15247
Текущая дата: 29.09.2024