Белорусский портал в Казахстане

1 верасня ў нацыянальным аэрапорце Мінск спыняецца выдача віз грамадзянам краін, дзе ёсць беларускія замежныя ўстановы



Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

1 верасня 2012 года ў нацыянальным аэрапорце Мінск спыняецца выдача ўязных віз замежным грамадзянам, у краінах грамадзянскай прыналежнасці якіх ёсць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі,

Грамадзяне дзяржаў, у якіх ёсць беларускія замежныя ўстановы, могуць атрымаць візу ў аэрапорце ў выпадках накіравання ў Беларусь у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям`і пры прад`яўленні афіцыйных дакументаў з пацвярджэннем такіх абставінаў.

Практыка выдачы віз грамадзянам іншых дзяржаў захоўваецца.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2965/15339
Текущая дата: 29.09.2024