Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 11 ліпеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 11 ліпеня 2012 года.

На 11 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.390 беларускіх рублёў
Еўра — 10.310
Расійскі рубель — 254,50
Украінская грыўна — 1.035,99

Кошык валют — 2.802,65

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 30 рублёў (0,36%), еўра — на 30 (0,29%), расійскага рубля — на 1 (0,39%), грыўны — на 3,29 рубля (0,32%). Курс кошыка валют вырас на 9,73 рубля (0,35%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 63,18 рубля (2,20%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2288, "долар/расійскі рубель" — 32,9666, "долар/грыўна" — 8,0985.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 11 ліпеня долар купляюць па 8.180—8.380 і прадаюць па 8.400—8.600 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 10 рублёў, продажу — на 6.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.300—8.350 пры куплі, 8.400—8.450 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2973/15040
Текущая дата: 29.09.2024