Белорусский портал в Казахстане

ЕБРР: Еўрапейскія донары зацікаўленыя ў фінансаванні ў Беларусі праектаў у IT-сектары



Пра гэта на брыфінгу ў Мінску 11 ліпеня заявіў рэгіянальны каардынатар праграмы развіцця прадпрыемстваў (EGP) Групы падтрымкі малога бізнесу Еўрапейскага банка рэканструкцыі ў развіцця Хармут Фелкл.

Еўрапейскія донары зацікаўленыя ў фінансаванні ў Беларусі праектаў у IT-сектары.

Як адзначыў прадстаўнік ЕБРР, праграма EGP стартавала ў Беларусі ў 1994 годз. За гэты час было рэалізавана прыкладна 30 праектаў і выдзелена 1,5 млн. еўра донарскіх сродкаў.

Цяпер у межах праграмы EGP рэалізуецца пяць праектаў. Гэта праект у галіне сельгасвытворчасці, аказанні паслуг, а менавіта: развіццё сеткі майстэрняў "Яліна", у IT-сектары. "Плануецца сёлета пачаць рэалізацыю яшчэ пяці праектаў. Спадзяюся, што ў 2013 годзе колькасць праектаў павялічыцца. Ёсць еўрапейскія донары, якія выказваюць цікавасць, у прыватнасці, да IT-сектара Беларусі", — сказаў Фелкл.

Прадстаўнік ЕБРР падкрэсліў, што праграма развіцця прадпрыемстваў скіравана на змяненне кіраўнічай і арганізацыйнай структур прадпрыемстваў шляхам прыцягнення замежных кансультантаў.

Праграма дапамагае паляпшаць рыначныя паказчыкі пры дапамозе ўдасканалення бізнес-працэсаў, рэалізацыі новых маркетынгавых стратэгій, запуску новых прадуктаў і паляпшэнні эфектыўнасці кіравання.

У сваю чаргу менеджар праграм ЕБРР і прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Міхаэла Марку дадала, што ў сярэднім кошт аднаго праекта, які рэалізуецца ЕБРР пры падтрымцы донарскай дапамогі з ЕС, у краінах Усходняга партнёрства складае прыкладна 65 тысяч еўра. "Гэта буйны праект і звычайна прадпрыемствам кампенсуецца каля 50%, ці 32 тысяч еўра, за атрыманне кансалтынгавых паслуг", — адзначыла Марку.

Пры гэтым яна выказала ўпэўненасць, што крызісныя з`явы ў еўрапейскай эканоміцы "не павінны паўплываць на жаданне і магчымасці еўрапейскіх донараў аказваць фінансавую дапамогу на рэалізацыю знешніх праектаў як у межах праграмы развіцця прадпрыемстваў, так і ў межах праграм дзелавых кансультацыйных паслуг ЕБРР".

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2973/15055
Текущая дата: 29.09.2024