Белорусский портал в Казахстане

На таргах на БВФБ курс долара ЗША вырас да 8.210 рублёў



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 18 мая вырас на 40 рублёў і склаў 8.210 рублёў.

Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 54 млн. 682 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 62 млн. 161 тыс., прапанова — 43 млн. 439 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 2,50 рубля і склаў 261,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 51 млн. 663 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 649 млн. 88 тыс., прапанова — 1 млрд. 59 млн. 94 тыс.).

Курс еўра вырас на 30 рублёў і склаў 10.400 рублёў. Аб`ём — 33 млн. 953 тыс. еўра (попыт — 34 млн. 58 тыс., прапанова — 24 млн. 15 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2976/14174
Текущая дата: 01.07.2024