Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі распачалося паляванне на казулю



У краіне распачаўся сезон індывідуальнага трафейнага і селекцыйнага палявання на еўрапейскую казулю. Доўжыцца ён будзе да 30 верасня.

— На працягу сутак дазваляецца зброевае паляванне, паляванне з засады і з падыходу на дарослых самцоў казулі, а таксама селекцыйных жывёл любога ўзросту, — нагадалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі палажэнні Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Нагадаем, што з пачатку месяца дазволена і трафейнае, і селекцыйнае паляванне на дзіка. Здабываць можна як дарослых самцоў, старэйшых за два гады, так і маладняк да двух гадоў любога полу. Дарэчы, згодна з папярэднімі звесткамі сёлетняга зімовага ўліку, колькасць дзікоў у краіне складае каля 80 тысяч асобін, еўрапейскай казулі — крыху менш за 73,5 тысячы асобін.

Сяргей Расолька
Звязда, 17 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2977/14156
Текущая дата: 29.09.2024