Белорусский портал в Казахстане

У Шчучынскім раёне студэнты разбілі пазадарожнік коштам 80 тысяч долараў



У Гродзенскай вобласці адбылася аўтааварыя, у якой пацярпеў студэнт і быў разбіты вельмі дарагі пазадарожнік.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, 17 мая на аўтадарозе Гродна — Мінск зляцеў у кювет і стукнуўся ў дрэва "Ленд-Ровер" з транзітнымі расійскімі нумарамі. Чацвёра студэнтаў беларускіх ВНУ ехалі ў сталіцу.

Каля павароту на вёску Пратасаўшчына Шчучынскага раёна падчас руху па мокрым асфальце на закругленні дарогі налева 22-гадовы вадзіцель джыпа 2008 года выпуску, коштам 80 тысяч долараў, не справіўся з кіраваннем, перасек раздзяляльны газон і дзве сустрэчныя паласы руху. Са шматлікімі пераломамі пасажыр, які сядзеў на заднім сядзенні злева, дастаўлены ў бальніцу. Відавочцы сцвярджалі, што хуткасць пазадарожніка была значна перавышаная.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2977/14254
Текущая дата: 01.07.2024